У ДУ “Занарацкая сярэдняя школа” адбылася сустрэча з паэтам, перакладчыкам, фота мастаком Рагнедам Малахоўскім. Рагнед пяць гадоў быў вучнем Занарацкай школы, таму з першых хвілін склаліся цёплыя, шчырыя ўзаемаадносіны.
Падчас сустрэчы аўтар расказаў пра сябе, адказваў на шматлікія пытанні дзяцей. Загадчык Занарацкай сельскай бібліятэкі прачытала вершы аўтара ” Янка Купала на Нарачы”, “Матулі”,”Лістапад”, “Жемчужина в янтарнейшей оправе”, пераклад з беларускага І. Катлярова. Для Рагнеда запісала свае пажаданні першая яго настаўніца Ала Канстанцінаўна Кот. Прыемным адкрыццём для аўтара быў зборнік “Мы – маладыя” 2012 года выдання, у якім змешчаны яго вершы. Рагнед падараваў найбольш актыўным вучням сваю новую кнігу “Дзе рачулка Нарачанка…” 2025 года выдання, а таксама сельскай і школьнай бібліятэцы, а на падараваных кнігах паставіў свой кніжны знак – экслібрыс.


