читателю

Правила пользования

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАМІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ “МЯДЗЕЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ МАКСІМА ТАНКА”

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    • Дадзеныя правілы карыстання (далей – Правілы) бібліятэкамі дзяржаўнай установы “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка” (далей – ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. №413-З, прынятым Палатай прадстаўнікоў 24.06.2016, адобраным Саветам Рэспублікі 30.06.2016 (Глава 18 “Бібліятэчная справа”), пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 05.08.2008 №28 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 11.11.2014 №64) “Тыпавыя правілы карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, Статутам ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка”.      Правілы    выкарыстоўваюцца     ўсімі               бібліятэкамі ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”.
    • У дадзеных Правілах выкарстоўваюцца тэрміны і значэнні, вызначаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

1.3. Правілы карыстання бібліятэкай – дакумент, які рэгламентуе ўзаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

1.4. Карыстанне асноўнымі бібліятэчнымі паслугамі бібліятэк – бясплатнае. Дадатковыя паслугі ажыццяўляюцца за плату, згодна з Прайскурантам, калі гэта не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1.5. Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”, Правіламі карыстання бібліятэкамі ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”.

 

  1. ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

2.1. Рэгістрацыя   грамадзян  у    якасці        карыстальнікаў                бібліятэк ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка” ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы.

2.2. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ваенны білет з прыпісным пасведчаннем для ваеннаслужачых, пасведчанне бежанца) з рэгістрацыяй у Мядзельскім раёне, паведаміць неабходныя для афармлення рэгістрацыйных формаў звесткі, азнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай і падцвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам на вокладцы фармуляра. На вокладцы фармуляраў дашкольнікаў і навучэнцаў 1-3 класаў ставіцца подпіс дзіцяці або аднаго з бацькоў, апекуна.

2.3. Непаўналетнія да 14 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад’яўленні пашпарта аднаго з бацькоў або дакумента, які пацвярджае асобу апекуна.

2.4. Непаўналетнія ад 14 да 18 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад’яўленні свайго пашпарта, у выпадку яго адсутнасці, па прад’яўленні пашпарта аднаго з бацькоў або дакумента, які падцвярджае асобу апекуна.

2.5. Пры запісе ў бібліятэку на карыстальніка заводзіцца чытацкі фармуляр, які з’яўляецца падставай для пастаяннага карыстання бібліятэкай. Фармуляр чытача афармляецца ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме работнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

2.6. Карыстальнік распісваецца ў фармуляры за кожнае выданне, узятае ў бібліятэцы. Дашкольнікі і малодшыя школьнікі (вучні 1-3 класаў) не распісваюцца ў фармуляры.

2.7. Установам, арганізацыям, прадпрыемствам для атрымання правоў карыстання бібліятэкай неабходна аформіць устаноўленыя бібліятэкай рэгістрацыйныя дакументы (дагавор, заяву і г.д.) і падцвердзіць неабходныя гарантыі.

 

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

3.1. Права на абслугоўванне ў бібліятэках ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка” мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

3.2. Атрымліваць на дом дакументы з фонду Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. М.Танка і Мядзельскай раённай дзіцячай бібліятэкі маюць права карыстальнікі з рэгістрацыяй у зоне абслугоўвання бібліятэк, бібліятэкары бібліятэк-структурных падраздзяленняў.

Карыстальнікі з рэгістрацыяй у Мядзельскім раёне маюць права атрымліваць дакументы на дом у цэнтральнай раённай і раённай дзіцячай бібліятэках у выпадку, калі яны на працягу 3-х апошніх гадоў не парушалі правілы карыстання бібліятэкай і не з’яўляюцца даўжнікамі ў бібліятэцы-структурным падраздзяленні, у зону абслугоўвання якой уваходзіць іх населены пункт.

3.3. Карыстальнікі з рэгістрацыяй у Мядзельскім раёне маюць права на бібліятэчнае абслугоўванне ў бібліятэцы-структурным падраздзяленні ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”, у зону абслугоўвання якой уваходзіць іх населены пункт.

3.4. Асобы, якія не маюць рэгістрацыі ў г.Мядзел, Мядзельскім раёне, замежныя грамадзяне могуць карыстацца бібліятэчнымі фондамі толькі ў межах бібліятэкі.

Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкі ў перыяд  знаходжання ў блізкіх  сваякоў (бацькоў, дзядулі, бабулі, брата, сястры, цёткі, дзядзькі) маюць права атрымліваць дакументы на дом.  Пры гэтым на фармуляры ўказваецца адрас рэгістрацыі чытача і дадзеныя аб сваяках, у якіх яны часова знаходзяцца (прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень роднасці, адрас пражывання, нумар дамашняга і мабільнага тэлефона).

3.5. Карыстальнікі дзіцячага і юнацкага ўзросту (да 15 год) маюць права на бібліятэчнае абслугоўванне ва ўсіх бібліятэках ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”, акрамя цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Танка.

3.6. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, рэгламентуючымі дзейнасць ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”.

3.7. Асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства па прычыне пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права атрымліваць дакументы з фондаў бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання ці даваць заяўкі па тэлефону на дастаўку выданняў бібліятэкарам на дом.

3.8. Карыстальнікі бібліятэк маюць права:

3.8.1. наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы;

3.8.2. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе бібліятэчных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншых формаў бібліятэчнага інфармавання;

3.8.3. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;

3.8.4. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;

3.8.5. атрымліваць інфармацыю аб Пераліку выпісваемых бібліятэкамі ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка” перыядычных выданняў;

3.8.6. знаёміцца з фондамі бібліятэкі з дапамогай выстаў і адкрытых праглядаў, аглядных экскурсій;

3.8.7. удзельнічаць у рабоце бібліятэчных аматарскіх аб’яднанняў і клубаў;

3.8.8. атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчных фондаў, за выключэннем дакументаў з “камерцыйнага фонду”, набытых бібліятэкай за пазабюджэтныя сродкі, якія выдаюцца карыстальніку за вызначаную бібліятэкай плату;

3.8.9. атрымліваць на дом кнігі або іншыя дакументы на тэрмін да 30 дзён; 3.8.10. атрымліваць у чытальнай зале ў часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчнага фонду бясплатна, акрамя даведачнай і вучэбнай літаратуры, якая выдаецца карыстальніку за пэўную плату на дом з чытальнай залы на суткі. Колькасць дакументаў, якія выдаюцца ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца;

3.8.11. працягваць тэрмін карыстання дакументам на абанеменце ва ўстаноўленым парадку і на больш працяглы тэрмін пры адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент не больш двух разоў, у тым ліку па тэлефоне — не больш за 1 раз;

3.8.12. атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу (МБА), на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;

3.8.13. карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны бібліятэкай, зацверджаны дырэктарам ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”;

3.8.14. удзельнічаць у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем вольнага часу, у літаратурных дыскусіях, канферэнцыях, вечарах і іншых масавых мерапрыемствах бібліятэк;

3.8.15. карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;

3.8.16. звяртацца да адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі па пытаннях набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў;

3.8.17. выказваць пісьмова і вусна сваё меркаванне аб рабоце бібліятэкі, уносіць прапановы па яе ўдасканаленні, у тым ліку ў вышэйстаячыя органы дзяржаўнай улады;

3.8.18. абскардзіць неправамерныя дзеянні службовых асоб бібліятэкі, якія ўшчамляюць правы карыстальнікаў бібліятэк, у дырэктара ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка” або ў вышэйстаячай арганізацыі.

 

  1. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

4.1. Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:

4.1.2. выконваць правілы карыстання бібліятэкай і выконваць рэжым працы бібліятэкі;

4.1.2. беражліва ставіцца да бібліятэчнай маёмасці і дакументаў бібліятэчнага фонду;

4.1.3. не рабіць у кнігах пазнак, падкрэсліванняў, не вырываць і не загінаць старонкі, не класці кнігі ў пакеты з прадуктамі харчавання; не выносіць з памяшкання дакументы, не запісаныя ў чытацкі фармуляр; вяртаць дакументы ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны;

4.1.4. выявіўшы дэфекты на дакументах, паведамляць пра іх бібліятэкару;

4.1.5. паважаць правы іншых карыстальнікаў, не парушаць правілы грамадскіх паводзін, праяўляць карэктнасць у адносінах да супрацоўнікаў бібліятэкі, падпарадкоўвацца іх патрабаванням, патрабаванням органаў унутраных спраў і пажарнай службы ў надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту і т. п.), адключаць гукавы сігнал мабільнага тэлефона ў чытальнай зале;

4.1.6. не парушаць у бібліятэцы цішыню, парадак і чысціню, парадак расстаноўкі літаратуры ў фондзе адкрытага доступу;

4.1.7. працаваць на аўтаматызаваным працоўным месцы (АРМ) карыстальніка ў строгай адпаведнасці з інструкцыямі;

4.1.8. штогод у пачатку года праходзіць перарэгістрацыю;

4.1.9. распісвацца ў чытацкім фармуляры за кожнае атрыманае ў бібліятэцы выданне (акрамя дашкольнікаў і навучэнцаў 1-3 класаў);

4.1.10. пры выбыцці з населенага пункта Мядзельскага раёна вярнуць у бібліятэку дакументы, якія лічацца за імі.

4.2. Карыстальнікам забараняецца:

4.2.1. праходзіць у памяшканне бібліятэкі ў выпадку відавочнага незахавання нормаў санітарнай і асабістай гігіены;

4.2.2. уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў у суправаджэнні сабакі-павадыра, дзіцячымі каляскамі, роварамі, самакатамі;

4.2.3. уносіць у бібліятэку любыя рэжучыя і колючыя прадметы;

4.2.4. уносіць у бібліятэку і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё -, фота – і відэаапаратуру);

4.2.5. выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама ў мэтах відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;

4.2.6. парушаць правілы карыстання камп’ютарамі ў бібліятэцы;

4.2.7. прымаць ежу ў зонах абслугоўвання чытачоў, распіваць спіртныя напоі, курыць у памяшканнях бібліятэкі, выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку;

4.2.8. заходзіць у службовыя памяшканні, карыстацца службовымі тэлефонамі без дазволу супрацоўнікаў бібліятэкі;

4.2.9. самавольна размяшчаць аб’явы, афішы, іншыя рэкламныя матэрыялы, ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць у памяшканнях бібліятэкі;

4.2.10. выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых бібліятэкай;

4.2.11. наведваць бібліятэку ў нецвярозым стане, пад уздзеяннем наркатычных або псіхатропных сродкаў;

4.1.12. вымаць карткі з каталогаў і картатэк;

4.1.13. выносіць у іншыя памяшканні дакументы, прызначаныя для працы ў чытальнай зале без дазволу бібліятэкара;

4.2.14. асобам, якія не выконваюць дадзеныя Правілы, можа быць зроблена заўвага, прапанавана пакінуць будынак бібліятэкі.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

5.1. Чытачы, якія парушаюць правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўленыя права карыстання бібліятэкай на тэрмін, устаноўлены Правіламі (адміністрацыяй бібліятэкі), а за асаблівыя парушэнні нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.2. Карыстальнік, які страціў або пашкодзіў дакумент з фондаў бібліятэкі, павінен замяніць яго ідэнтычным або прызнаным бібліятэкай раўназначным.

5.3. Адказнасць за страту або пашкоджанне дакументаў з фондаў бібліятэкі непаўналетнімі карыстальнікамі нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі дзіцячай установы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

5.4. Карыстальнікам, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з бібліятэкі, наступная выдача дакументаў на дом спыняецца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі да пагашэння запазычанасці.

5.5. Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду абсталяванню бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і г. д.), кампенсуюць нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.6. Карыстальнікі, якія прычынілі незаменную шкоду бібліятэцы, выключаюцца з ліку яе карыстальнікаў; звесткі пра іх могуць перадавацца для разгляду ў праваахоўныя органы.

 

  1. ПРАВЫ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

6.1. Адміністрацыя ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Танка”, мае права самастойна распрацоўваць па ўзгадненні з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Правілы карыстання бібліятэкамі, уносіць у іх дапаўненні і змены.

6.2 Бібліятэка мае права:

6.2.1. самастойна распрацоўваць Правілы карыстання бібліятэкай, уносіць у іх дапаўненні і змяненні;

6.2.2. вызначаць змест і канкрэтныя формы абслугоўвання чытачоў, Умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступу да іх у адпаведнасці з мэтамі і задачамі, дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэкі;

6.2.3. патрабаваць ад карыстальніка выканання правілаў карыстання бібліятэкай;

6.2.4. аказваць платныя паслугі, пералік і цэны на якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

6.2.5. вызначаць умовы выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў на аснове дагавораў бібліятэкі з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

6.2.6. вызначаць тэрміны пазбаўлення права карыстання бібліятэкай для карыстальнікаў, якія парушылі правілы, у тым ліку нанеслі шкоду бібліятэцы;

6.2.7. прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі бібліятэкі, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

6.2.8. патрабаваць ад карыстальніка вызваліць памяшканне бібліятэкі ў выпадку невыканання этычных нормаў, правілаў паводзінаў у бібліятэцы, з’яўлення ў нецвярозым стане;

6.1.9. у выпадку грубых парушэнняў Правілаў карыстання бібліятэкай звяртацца па дапамогу да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

 

 

 

 

 

  1. АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

7.1. Бібліятэка абавязаная:

7.1.1. садзейнічаць рэалізацыі права грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае, даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, усталяванае Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

7.1.2. фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне;

7.1.3. абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай, якія павінны быць размешчаныя на дошцы інфармацыі;

7.1.4. знаёміць карыстальнікаў (пры запісу ў бібліятэку) з правіламі карыстання бібліятэкай;

7.1.5. прадастаўляць карыстальнікам поўную інфармацыю аб інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі, аб наяўнасці ў бібліятэцы тых ці іншых дакументаў, прадастаўляць магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, базамі дадзеных, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;

7.1.6. інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах паслуг, аказваемых бібліятэкай, аб зменах у рэжыме яе работы;

7.1.7. збіраць матэрыялы аб Мядзельскім раёне, весці краязнаўчую працу;

7.1.8. захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак пра карыстальнікаў і іх інфармацыйных запытах. Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках i іх запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных;

7.1.9. забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы;

7.10. прадастаўляць карыстальнікам па іх патрабаванню кнігу заўваг і прапаноў.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ СЛУЖБОВЫХ АСОБ БІБЛІЯТЭКІ ЗА АРГАНІЗАЦЫЮ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

8.1. Службовыя асобы нясуць адказнасць за якасць абслугоўвання карыстальнікаў згодна сваіх службовых абавязкаў і палажэннямі аб адпаведных структурных падраздзяленнях.

                                                   На главную страницу