У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей ” От всей души” Баярская бібліятэка-клуб правяла хатнія сустрэчы”Прыносім свята ў кожны дом”. Дзядуля Мароз завітаў да старэйшых жыхароў аг.Баяры, а таксама да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Амаль усе яны абслугоўваюцца бібліятэкай хатнім абслугоўваннем. З вершаванымі радкамі, пажаданнямі здароўя, павагі, цяпла і дабрабыту нашым чытачам былі ўручаны салодкія пачастункі, а таксама дастаўлена літаратура для чытання. Гаспадары хат шчыра дзякавалі за прыемны сюрпрыз і праяўленую ўвагу.


