Бібліятэкары Занарацкай сельскай бібліятэкі для ўдзельніц аматарскага клуба “Надзея” падрыхтавалі і правялі дыялог з мінулым пад назвай “Чароўныя дываны” . Прысутныя змаглі акунуцца ў атмасферу мінулага, пазнаёміцца з экспанатамі выставы. Сваімі ўспамінамі падзяліліся Паўшта Т.С., Тарасава В.І., Шабан М.С. Сустрэча прайшла ў утульнай і добразычлівай абстаноўцы, што садзейнічала адкрытасці абмену ўспамінамі і захаванню культурнай спадчыны.


