Кветкі вясны

У Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Святліца”, тэма якога “Кветкі вясны”. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай кветак і букецікаў з бісера, якія зроблены рукамі таленавітай маладой майстрыхі Крысціны Грузд. Крысціна расказала, як стваралася  ўся гэтая прыгажосць, а затым з ахвотай падзялілася сакрэтамі свайго майстэрства, правяла майстар-клас па вырабу кветак з бісера.

Оставьте комментарий