22 сакавіка беларусы па народнаму календару адзначалі свята “Саракі”. Вось і ў Лукьянавіцкай бібліятэцы-клубе ладзілася свята пад назвай “Жаўранкі прыляціце, цёпла лецейка прынясіце”. Мэтай мерапрыемства было больш падрабязна расказаць дзецям пра беларускія народныя святы, традыцыі, абрады і звычаі. Перад святам дзеці рабілі з паперы птушак і ўпрыгожвалі імі галінкі дрэў. Падчас мерапрыемства вадзілі карагоды гукаючы вясну, запрашаючы:
Жаваранкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце, а зімачку прыбярыце,
Рабяты адгадвалі загадкі па тэме, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра свята “Саракі”, гулялі ў народныя гульні. Свята прынесла ў жыццё дзяцей атмасферу веснавой радасці і уцехі.



