Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Шыкавічы”

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае на прэзентацыю кнігі Ігара Пракаповіча «Шыкавічы. Вёска на беразе Раю».

Адбудзецца мерапрыемства 27 лютага ў 15:00.

На сустрэчы аўтар – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі і краязнаўца – прадставіць выданне, раскажа пра працу над кнігай і адкажа на пытанні чытачоў. Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і жыццём родных мясцін. Ігар Пракаповіч жыве ў Паставах. Доўгі час ён займаецца зборам матэрыялаў пра вёску Шыкавічы – тут жылі яго дзядуля і бабуля, шматлікія родзічы, тут ён разам з братам у дзяцінстве і юнацтве праводзіў кожнае лета.

Вынікам гэтай працы стала выданне кнігі пра вёску. З прычыны вялікага аб’ёму сабранага матэрыялу кніга падзелена на некалькі частак.

Уваход свабодны.

 

Оставьте комментарий