“З гісторыі маёй вёскі”

У Баярскай бібліятэцы- клубе прайшла краязнаўчая палітра “З гісторыі маёй вёскі”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Баяры, даведаліся, якія аб’екты сацыяльна- культурнага быту тут існавалі. Пазнаёміліся з альбомамі і фотаздымкамі ў якіх адлюстравана жыццё вёскі і яе жыхароў. Бібліятэкар расказала, як доўгіх десяць год узводзіўся будынак былога Дома культуры,  шматпаавярховыя дамы. Гэта ўсё захавалася ў памяці бібліятэкара, як карэннага жыхара вёскі. Праслухалі вершы Вячаслава Борска прысвечаныя роднай вёсцы Баяры. Бібліятэкар выканала аўтарскую песню прысвечаную сваёй Радзіме. Рабяты задавалі пытанні. Мерапрыемства іх зацікавіла і дапамагло набыць новыя веды пра свой аграгарадок Баяры.

Оставьте комментарий