Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой
І Пракаповіч
Такімі словамі пачалося мерапрыемства да Дня роднай мовы ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Танка. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі з вучнямі старэйшых класаў ДУ “Гімназія Г.Мядзел”гульню-конкурс “Мова родная – мова модная !”. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот, разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі і прымаўкі.
Лук’янавіцкая сельская бібліятэка-клуб віншуе з надыходзячым Міжнародным днём роднай мовы!
У бібліятэцы – клубе пачала дзейнічаць выстава-прэзентацыя “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”. Гэта цёплая, патрыятычная і вельмі душэўная назва, якая адразу настройвае на любоў да роднай мовы праз прызму асабістага, сямейнага, зямнога. Выстава-прэзентацыя прапануе даведацца пра гісторыю беларускай мовы, пазнаеміцца з навінкамі беларускай літаратуры.
Як звязаны мова і ежа? Сама непасрэдна: назвы страў, рэцэпты, якія перадаваліся з вуснаў у вусны, прыказкі і прымаўкі — усё гэта частка нашай культурнай спадчыны. У гэтым кутку мы сабралі рэцэпты страваў, якія стагоддзямі гатавалі нашы продкі. Кожны рэцэпт — нібыта лісток з сямейнага альбома, дзе захаваўся водар дзяцінства, бабулінай печы і шчырай гасціннасці.



