Да сустрэчы Новага Года рыхтуюцца ўсе бібліятэкі раёна. Праходзяць цікавыя мерапрыемствы і майстар-класы. Так у Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Святліца”. Яго ўдзельнікаў і астатніх наведвальнікаў прывабіла арт-выстава работ майстроў аб’яднання “Навагодняе свята на сувеніры багата”, якая ладзіцца ў бібліятэцы: зацікавілі новыя вырабы і сувеніры, з якімі пазнаёміла кіраўнік аб’яднання Наталля Свечкарова. Гэта мыла ручной работы на навагоднюю тэматыку і вышытыя завушніцы ад Аляксандра Мальца, сувеніры з дрэва Мікалая Свечкарова, упрыгожванні з прыродных матэрыялаў, з бісеру, вазы і шкатулкі Крысціны Грузд.
Затым для жадаючых прапанаваны майстар-клас па выцінанцы.
Ну а чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлыя ноткі” было праведзена ў форме паэтычна-музычнага вечара на тэму “Мы рисуем в песнях зиму”.
Выпаўшы снег стварыў адпаведны настрой, і ўдзельнікі з ахвотай і вершы чыталі, і песні спявалі, і малявалі з задавальненнем. Час прайшоў цікава і весела.
У Баярскай бібліятэцы- клубе прайшоў кніжны агляд “Мандарынавыя дні: кнігі для навагодняга настрою”. Кнігі яркія, цікавыя, загадкавыя і казачныя, з займальнымі сюжэтамі, сапраўды акунаюць у атмасферу навагодняга чараўніцтва. Пасля агляду, некаторыя кнігі знайшлі сваіх чытачоў.

В Лукьяновичской библиотеке-клубе прошел мастер -класс “Новогодняя открытка”. Открытка включала в себя первую страницу раскраску с зимним рисунком, а внутри написанное поздравление с пожеланиями.Каждый ребенок выбирал подходящий сюжет,подбирал слова,вспоминал добрые пожелания. В конце у каждого получилась своя открытка и выглядела по разному – оригинально и необычно.









