“Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты  – у кожным слове

Душа яднаецца з душой

І Пракаповіч

Такімі словамі пачалося мерапрыемства да Дня роднай мовы ў Мядзельскай цэнтральнай  раённай бібліятэцы імя М.Танка. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі  з вучнямі старэйшых класаў ДУ “Гімназія Г.Мядзел”гульню-конкурс “Мова родная – мова модная !”. Школьнікі  пазнаёміліся з гісторыяй свята, з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот,  разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі і прымаўкі.

Лук’янавіцкая сельская бібліятэка-клуб віншуе з надыходзячым Міжнародным днём роднай мовы!
У бібліятэцы – клубе пачала дзейнічаць выстава-прэзентацыя “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”. Гэта цёплая, патрыятычная і вельмі душэўная назва, якая адразу настройвае на любоў да роднай мовы праз прызму асабістага, сямейнага, зямнога. Выстава-прэзентацыя прапануе даведацца пра гісторыю беларускай мовы, пазнаеміцца з навінкамі беларускай літаратуры.
Як звязаны мова і ежа? Сама непасрэдна: назвы страў, рэцэпты, якія перадаваліся з вуснаў у вусны, прыказкі і прымаўкі — усё гэта частка нашай культурнай спадчыны. У гэтым кутку мы сабралі рэцэпты страваў, якія стагоддзямі гатавалі нашы продкі. Кожны рэцэпт — нібыта лісток з сямейнага альбома, дзе захаваўся водар дзяцінства, бабулінай печы і шчырай гасціннасці.

Оставьте комментарий