Вялікдзень у бібліятэцы

 

Вялікдзень- сімвал неверагоднай сілы, якую дорыць любоў і вера. Баярская бібліятэка- клуб на свята правяла гульнявую праграму “Вялікодныя забавы”. Прысутныя пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Пасхі праз кнігу Клаўдзіі Лукашэвіч “Моё милое детство”, дзе яскрава апісана падрыхтоўка да свята, фарбаванне яек, прыгатаванне пасхальных страў” і ўвесь працэс святкавання. Таксама апісваюцца вялікодныя гульні. Вось і нашы юныя чытачы, паслядоўнікі народных традыцый, бавілі святочны час за гульнямі ды забавамі. Вясёлая музыка суправаджала рухомыя гульні. З задавальненнем у біткі гулялі, раскруці яечка, качанне яек па латку. Таксама разгадвалі вясновыя загадкі, праслухалі песні, якія раней спявалі алалоўнікі. Смачная і вясёлая атмасфера панавала напрацягу ўсяго мерапрыемства. Спадзяёмся, што яно дапамагло больш даведацца пра нашы традыцыйныя святы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках аматарскага аб’яднання “Мастерская чудес” праведзены майстар-клас роспісу па дрэве “Роспіс велікоднага яечка”. У пачатку ўдзельнікі даведаліся, што пафарбаваныя курыныя яйкі называюць крашанкамі,  а калі яны размаляваны рознымі ўзорамі –  пісанкамі. Такі від мастацтва практыкуецца  адзін раз ў год да свята Вялікадня. Вось і сягоння кожны паспрабаваў праявіць свою фантазію і ўменне і размаляваць драўляныя яечкі.

Оставьте комментарий