Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да маштабнай культурнай акцыі «Бібліяноч», якая сёлета пройдзе 24 красавіка.
Тэма свята – «Мядзельшчына – наш гонар і слава».
Бібліятэкары рыхтуюць насычаную пяцігадзінную праграму, якая аб’яднае літаратуру, творчасць, гульні і нават кулінарыю. Дзверы бібліятэкі будуць адчынены для наведвальнікаў з 14:00 да 19:00.
Праграма мерапрыемстваў бібліяночы
Святочная праграма распачнецца а 14-й гадзіне сустрэчай з цікавым чалавека ў праекце «Персоны» (тэма сустрэчы – «Гераіні побач: жанчыны нашага краю»).
З 15 гадзін гасцей чакае адразу некалькі цікавых лакацый і актыўнасцей:
- 15.00-16.00 – прэм’ера выставы інфаграфікі «Гонар і слава Мядзельшчыны», у якой паўдзельнічае паэтка Даната Варабей
- 15.00-19.00 – паэтычны марафон «Марафон усмешак, цёплых слоў і непаўторнасці»
- 15.00-19.00 – майстар-клас па рукадзеллю «Ач. Умелыя ручкі» для тых, хто любіць ствараць прыгажосць сваімі рукамі
- 15.00-19.00 – гульнявая пляцоўка «Гуляем па-беларуску», дзе кожны зможа весела і з карысцю правесці час
