Рыхтуем вялікую праграму на Бібліяноч

 

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да маштабнай культурнай акцыі «Бібліяноч», якая сёлета пройдзе 24 красавіка.

Тэма свята – «Мядзельшчына – наш гонар і слава».

Бібліятэкары рыхтуюць  насычаную пяцігадзінную праграму, якая аб’яднае літаратуру, творчасць, гульні і нават кулінарыю. Дзверы бібліятэкі будуць адчынены для наведвальнікаў з 14:00 да 19:00.

Праграма мерапрыемстваў бібліяночы

Святочная праграма распачнецца а 14-й гадзіне сустрэчай з цікавым чалавека ў праекце «Персоны» (тэма сустрэчы – «Гераіні побач: жанчыны нашага краю»).

З 15 гадзін гасцей чакае адразу некалькі цікавых лакацый і актыўнасцей:

  • 15.00-16.00 – прэм’ера выставы інфаграфікі «Гонар і слава Мядзельшчыны», у якой паўдзельнічае паэтка Даната Варабей
  • 15.00-19.00 – паэтычны марафон «Марафон усмешак, цёплых слоў і непаўторнасці»
  • 15.00-19.00 – майстар-клас па рукадзеллю «Ач. Умелыя ручкі» для тых, хто любіць ствараць прыгажосць сваімі рукамі
  • 15.00-19.00 – гульнявая пляцоўка «Гуляем па-беларуску», дзе кожны зможа весела і з карысцю правесці час

Оставьте комментарий