Рыхтуем вялікую праграму на Бібліяноч
Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да маштабнай культурнай акцыі «Бібліяноч», якая сёлета пройдзе 24 красавіка. Тэма свята – «Мядзельшчына – наш гонар і слава». Бібліятэкары рыхтуюць насычаную пяцігадзінную праграму, якая аб’яднае літаратуру, творчасць, гульні і нават кулінарыю. Дзверы бібліятэкі будуць адчынены для наведвальнікаў з 14:00 да 19:00. …









