Баярская бібліятэка -клуб правяла хатнія сустрэчы”Душэўнай шчырасці святло”. Бібліятэкар наведала чатырох чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Амаль для ўсіх гэта стала сюрпрызам. Бібліятэкар з кветкамі і салодкімі пачастункамі нагадала, што сёння Дзень інвалідаў. Шчырая размова на злабадзённыя тэмы, пажаданне здароўя і добрага настрою, светлыя успаміны, ўсё гэта стала прыемнымі момантамі хатніх сустрэч. Шчырая падзяка за праяўленую ўвагу чулася ў кожнай наведанай хаце, вось толькі фатаграфавацца не захацелі, ссылаючыся на непадрыхтаванасць і непрывабны выгляд.