Баярская бібліятэка-клуб правяла хатняе віншаванне Багавец Тэрэзы Чаславаўны з 85 – годдзем “Пусть годы летят, а душа не стареет”. Жанчына была вельмі расчулена і ўсхвалявана такім прыемным сюрпрызам. Усё свае працоўнае жыццё яна адпрацавала ў калгасе даяркай. Заўсёды была ў лідэрах. Была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пабывала са сваімі буронкамі ў Маскве на ВДНГ. Яна і зараз не сядзіць без справы. Трымае гаспадарку, дапамагае дзецям, унукам. Рэгіна Вацлаваўна шчыры і душэўны чалавек, гатовы кожнаму прыйсці на дапамогу. Бібліятэкар пажадала ёй моцнага здароўя і 100 год жыцця, бо харошыя людзі павінны жыць доўга.
