Шмат цікавых мерапрыемстваў правялі бібліятэкары раёна ў мінулыя выхадныя.
Княгінінская сельская бібліятэка-клубе для дзяцей і падлеткаў у рамках аматарскага аб’яднання “Мастерская чудес” правяла майстар-клас “Пісанка-крашанка”. Дзеці з вялікім задавальненнем вучыліся распісваць яйкі. Работы атрымаліся арыгінальнымі, маляўнічымі і святочгымі.
Баярская бібліятэка-клуб правяла віктарыну па казках Х.К.Андэрсэна“Вялікі казачнік”. Мерапрыемства прымеркавана да 220- годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Рабяты правільна адказвалі на шматлікія пытанні, вызначалі па ўрыўку з твора назву казкі, па апісанні называлі герояў казак, адгадвалі, да якой казкі адносіцца той ці іншы прадмет. Пераможцай стала Марына Гецэвіч. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, таму, калі ўзнікалі праблемы з адказамі, юныя чытачы хуценька звярталіся да кніг каб знайсці адказ.
Таксама ў бібліятэцы-клубе прайшла гульнёвая праграма “Чтоб здоровье сохранить-научись его ценить”. Мэта мерапрыемства – паказаць падрастаючаму пакаленню вялікую важнасць здаровага ладу жыцця, ад якога непасрэдна залежыць наша здароўе. Удзельнікі адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах “Отгодай”Кота” в мешке”, “Режим дня”, “Ловкачи” і іншыя. Дзеці праслухалі карысныя парады, паўдзельнічалі ў конкурсе прымавак і прыказак. Спадзяёмся, што рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой на ўвесь тыдзень.
У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе ў рамках акцыі “Дружым з законам” прайшла інфармацыйная гадзіна “Закон і парадак”. Мэтай мерапрыемства было прадухіленне супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў. Бібліятэкар расказала рабятам пра іх правы, якія яны павінны ведаць і ўмець імі карыстацца; пра іх абавязкі і адказнасць за іх выкананне. Таксама абмяркоўваліся пытанні прававога заканадаўства непаўналетніх, што такое правіннасць, правапарушэнне, злачынства і іх вынікі.