У Нарацкай сельскай бібліятэцы для вучняў 6–7 класаў праведзена гульня-падарожжа “В страны Закона, Морали и Права”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць вучняў з асноўнымі правамі і абавязкамі, якія пералічаны ў ” Канвенцыі аб правах дзіцяці”. Бібліятэкар расказала вучням аб гісторыі ўзнікнення ААН (Арганізацыі Аб’яднаных Нацый), галоўнай задачай якой было абараняць правы чалавека ва ўсім свеце. А затым, ў 1989 годзе была падпісана “Канвенцыя аб правах дзіцяці”. Канвенцыя ўключае ў сябе 54 артыкулы, дзе ўлічаны ўсе моманты, якія звязаны з жыццём дзяцей ў грамадстве. Былі пералічаны асноўныя правы падлеткаў.
Аб адказнасці непаўналетніх за свае ўчынкі вёў размову участковы інспектар Дзмітрый Уладзіслававіч Гірстун. Ён звярнуў увагу вучняў на паводзіны ў школе на перапынках, аб паводзінах на дарогах, аб крадзяжах, аб распіцці алкагольных напояў. Звярнуў увагу на тое што ідзе зіма, катацца па лёдзе можна толькі пад наглядам бацькоў. Адказаў на пытанні вучняў, якіх было нямала. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама ўчастковы інспектар, які адказвае за парадак у аг. Нарач Андрэй Ігаравіч Марозаў.


