Напярэдадні Дня маці бібліятэкі Мядзельскага раёна правялі шмат мерапрыемстваў прысвечаных гэтаму цудоўнаму святу.
Так Баярская бібліятэка-клуб падаравала матулям і бабулям святочную праграму”Самая красивая, добрая, милая”. У адрас жанчын-маці прагучалі самыя пяшчотныя песні, вершаваная кампазіцыя”Сердечко маме подарю”, выконваліся танцы, інструментальныя нумары. Дзяўчынкі-падлеткі выдатна справіліся з роляй вядчых. Маці вядзе дзіця па жыцці ад калыскі да самастойнага дарослага жыцця. Цёплымі словамі ахінулі і бабуль. Для іх таксама гучалі асобныя нумары. Удзячныя гледачы шчыра дзякавалі за падараваны настрой, за душэўнасць і цеплыню мерапрыемства. Усе жанчыны атрымалі сувеніры.
У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе да дня Маці адбылася святочная канцэртная праграма “Мама мілая мая”. Удзел у канцэрце прымалі дзеці і дарослыя. Са сцэны гучалі вершаваныя радкі, песні у гонар нашых Матуль. Былі выкананы музычныя п’есы на акардэоне, творы на трубе, паказана гумарыстычная сцэнка “Мужык і ліса”. Прагучаў верш Янкі Купалы “Спадчына” і паэма “Тарас на Парнасе”. Ад мерапрыемства гледачы і артысты атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Напрыканцы матулі і бабулі атрымалі букеты кветак.
У Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло музычна-паэтычнае прысвячэнне “Матуліна сэрца сагрэю пяшчотай”. У выкананні членаў аб’яднання “Вясёлыя ноткі” прагучалі вершаваныя радкі і музычныя нумары, прысвечаныя ўсім матулям.
Не абыйшлі ўвагай і татаў. Для іх праведзены творчы калейдаскоп “Папа может всё ” з рознымі конкурсамі, заданнямі і таксама музычнымі нумарамі.