У Нарацкай пасялковай бібліятэцы адбылася арт- сустрэча з унучкай Аркадзя Куляшова Вольгай Iса. На сустрэчу запрасiлi летнiк “Праметэй”, які арганізаваны пры Цэнтры творчасцi, турызма дзяцей i молaдзi.
Вольга расказала дзецям пра свайго таленавiтага дзядулю: як ён адпачываў на Нарачы, пicаў вершы, якiя мясцiны яго натхнялi. Яна засяродзiла ўвагу на творах, якìя былi напicаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны ( паэма “Сцяг брыгады,” балада “Лicт з палону”). Гэтыя творы Аркадзя Аляксандравіча давалi байцам веру ў Перамогу i падымалi байцам баявы дух.
Вольга Ica пажадала дзецям больш чытаць, марыць i займацца дoбрымi справамi.