Пагавары са мной на мове,на нашай роднай, не чужой…

 

 

 

 

 

 

 

Да Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага бібліятэкі Мядзельскага раёну падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Так бібліятэкарамі Мядзельскай  цэнтральнай раённай бібліятэкі была падрыхтавана і праведзена конкурсная праграма “Роднай мовы гук чароўны”. Вучні 10 і 11 класаў Мядзельскай сярэдняй школы №1 актыўна прынялі ўдзел у мерапрыемстве: перакладалі словы і словазлучэнні з рускай на беларускую мову, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па гісторыі і сучаснасці нашай роднай Беларусі .

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратурная гасціная “Дала мне маці гэту мову” прайшла у Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы. На мерапрыемства  былі запрошаны вучні 4 класа.

“У свеце вялікая колькасць цудоўных моў, але ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Беларусам у спадчыну дасталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, паэтычная. Яе трэба не проста вывучаць і памятаць , на ей трэба размаўляць. Давайце пачнём сёння! ”

З такіх слоў  і пачалася сустрэча.  Дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы. Падчас падарожжа рабілі прыпынкі: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага”, “Крылатая паштоўка”, “Пазнай слова”. Прачыталі вершы А.Пысіна “Дала мне маці гэту мову”, У.Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова”, Н.Гілевіча “Родная мова”. Была прадстаўлена выстава кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў “Любіце і шануйце, як святло, роднае слова”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У Лук’янавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праходзіла акцыя “Любімае слова на беларускай мове”, таксама бібліятэкары  падрыхтавалі прэзентацыю выставы-інсталяцыі  “Беларуская мова – мелодыя сэрца”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нарацкая пасялковая бібліятэка правяла Дзень эрудытаў “Родная мова-цудоуная мова”. Прайшла прзентацыя новых кнiг, а iх вельмi шмат. З кнiгi A. Якiмовiча ” Жылi – былi лiтары” дзец іпазнаёмiлiся з займальнымi гicторыямi пра лiтары.  З часопicам               ” Вясёлка” прасцей вывучаць беларускую мову, з iм нiколi не будзе сумна. Таксама дзеці пагулялі ў гульню “Апрані ляльку”, якая ім вельмі спадабалася.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У  Свiрскай пасялковай бiблiятэцы прайшла лінгвістычная гульня-падарожжа
“Падарожжа у родную мову”.  Дзеці з цікавасцю і захапленнем вандравалі па розных прыпынках мовазнаўства, паказваючы свае трывалыя веды па роднай беларускай мове. Пасля гульні школьнікі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што родную мову трэба шанаваць, паважаць і ніколі не забываць! Гульня прайшла пад дэвізам: рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску.

Оставьте комментарий