У Баярскай бібліятэцы-клубе прайшло шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі. Распачалася падрыхтоўка да свята конкурсам малюнкаў “Сонейка перамогі”. Таксама была праведзена гадзіна памяці і славы “Памяць патомкаў час не згладзіць.” Ва ўрачыстай абстаноўцы быў праведзены мітынг “Манументы мужнасці і славы” з ускладаннем вянкоў і кветак да помніка загінуўшым землякам. Завяршыла парад святочных мерапрыемстваў літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам та весна Победу принесла”. Падрыхтавалі кампазіцыю дзеці і падлеткі. Шмат вершаў і песень, прысвечаных ваеннай тэматыцы прагучалі на мерапрыемстве. Дзіцячая вакальная група выканала знакамітую “Катюшу” і іншыя песні. Гледачы з задавальненнем падхоплiвалі знаемыя матывы. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала ўсім, якой цаной было заваевана шчасце і як важна зберагаць і захоўваць мірнае неба над галавой. У год гістарычнай памяці мы зноў і зноў вяртаемся да падзей В.А.В. і будзем прыкладаць усе намаганні, каб больш ніколі не паўтарыліся ўрокі той жудаснай вайны.