Прысвячэнні Міколу Шабовічу.

Алена Басікірская
Міколу Шабовічу
Дарагі Выкладчык, не сумуйце.
На нябёсах нельга сумаваць.
Як заўсёды, лепш палетэфануйце
І спытайце зноўку: “Як чуваць?”
Назавіце маладой сяброўкай,
Вашу ўсмешку чую скрозь сусвет.
Чую па аблоках Вашы крокі,
Кажа Бог, Вы лепшы там Паэт.
Дарагі Выкладчык, не сумуйце.
Будзе тут парадак – на зямлі.
Вы хоць зрэдку мне тэлефануйце,
Раскажыце, чым Вы там Жылі?
Ці чыталі на нябёсах вершы?
Ці спявалі слаўны “Табадай”?
Кажа Бог, што Вы паэт там першы.
Гучным вершам праслаўлялі рай.
Дарагі Выкладчык, не сумуйце…

Аляксандр Быкаў
Сціплая мара
Міколу Шабовічу

Санета піша апантана,
Дзяўчат чаруе і кабет.
Ён творца саамы закаханы,
Хаця і сціплы як паэт.

Не просіць нат на абаранкі
І не спрабуе падмануць…
Ды спадзяецца ўсё ж — каханкі,
Калі ўжо пасівеюць ранкі,
Вады хоць шклянку паднясуць!

Аляксандр Быкаў
Міколу Шабовічу

Памятаю, Мікола,
Лета гуло наўкола,
І ў хараства мігценні –
Сцішаныя Бадзені.
Там, у бацькоўскіх сценах,
Разам складалі сена,
Потым па чарцы бралі,
Елі бліны на сале…
Побыт яшчэ не мёртвы,
Толькі вось ганак сцёрты.
Ты праз яго калісьці
Здолеў у людзі выйсці.

Валентина Поликанина
Миколу Шабовичу
Он нас лечил весельем, добрый лекарь,
И жил лучисто, всех людей ценя.
Мы потеряли чудо-человека…
В поэзии все близкие, родня.

Ушло тепло, предзимье на подходе.
С рябины красной тёмный лист слетел.
Так пасмурно, бесолнечно в природе,
Что кажется: весь мир осиротел.

Поэта нет, но звуки лиры греют.
В стихах душевных – чувств девятый вал.
Не зря казалось: нет его добрее,
Так радостно он свет свой раздавал.

 

Віктар Шніп
Балада Міколы Шабовіча
(4.01.1959 – 16.11.2021)
Да апошняга ўздыху за родную хату
Ты трымаўся душой, да дзядоў адлятаць
Не хацеў, бо пра квецень бацькоўскага саду,
Пра каханне й любоў яшчэ шмат напісаць
Не паспеў… І закончыўся дзень твой апошні,
І застаўся ты ў ім, і душой паляцеў
Па-над садам, над лесам, над рэчкай, над пожняй
Да задумлівых зор, на якія глядзеў…
І было табе вольна, а з вучнямі светла.
І сябры не знікалі, як знічкі ў траве.
У Бадзенях мядовае, роснае лета
Ты любіў і сачыў, як зноў сонца плыве
Па-над садам тваім, і ўплятаецца ў вершы,
І становіцца песняй, што рвецца з душы…
І памёршы цяпер, больш ужо не памрэш ты,
Ты ўжо маеш свій крыж і сябе на крыжы.
І стаіць, як каўчэг, твая хата пустая.
І душа твая ў вечнасць, як рыфма, ляціць.
І жыццё ў тваіх кнігах жыве, не знікае,
І табе гэты свет разам з Богам любіць…

Аляксандр Быкаў
На гераінь твораў паэта-лірыка
Міколы Шабовіча

Няхай з паэтам не грашылі,
Ды маюць, пэўна, добры густ.
Аддзячыць каб — яны рашылі
Сабраць на прыжыццёвы бюст.

Мікола ж культу не прызнаў,
Зрабіць параіў ён іначай:
«Народ каб класікам назваў,
Вы лепей скіньцеся на дачу!»

Аляксандр Быкаў
Бусел над сядзібай
Міколу Шабовічу

Спачыну хоча вечная ралля,
І толькі лес зашамацеў у скрусе.
Над матчынай сядзібай кругаля
Даў на развіт мой даўні сябра — бусел.

Асенні дожджык, смела церушы.
Прыйшла пара і мне рабіць высновы:
Што я прыдбаў для цела і душы,
Пайшоўшы ў свет па вуліцы вясковай?

Што адшукаў у марнай мітусні
Сярод каменных і шматлюдных выспаў?
Ды не пазбыцца, Божа барані,
Той асалоды, што з маленства вызнаў…

Спачыну хоча вечная ралля,
І толькі лес за выганам у скрусе.
Над матчынай сядзібай кругаля
Даў на развіт анёл мой белы — бусел.

Аркадзь Нафрановіч
Міколу Шабовічу
Я – з Юшкавіч,
                            а ты – з Бадзеняў.
Мы землякі з табой, Мікола.
Амаль адна жыцця ў нас школа,
Хоць мы і з розных пакаленняў.
Агульных столькі захапленняў!
І ўсё зхвалюе нас наўкола –
Ці гэта кветка мацыёлы,
Ці домік, складзены з бярвення.
Цудоўнае азерца Мястра,
Сюды прыходзілі мы часта.
Яго сінеючая гладзь
Так вабіла нас майскім ранкам,
І ці не шчасце, услед за Танкам
Нам Мядзельшчыну апавяць!

 

Цыбульскі К.
Калі радкі гавораць…
Міколу Шабовічу
Паэт не любіць гаварыць,
Ба за яго радкі гавораць.
Увечары і на зары,
У радасці,
                  бядзе
                             і горы.
На све глядзіць ён не здалёк,
Ён гоіць словам сэрцы раны,
Яго змагаецца радок
З бяздушшам,
                          сквапнасцю,
                                                   падманам.
Ён славіць песняй свій край,
Ён не стамляецца ніколі.
І сум яго – з яго пяра,
З ягонай радасці і болі.