“Угадай  што за чай?”

Чаяпіцце з конкурснай праграмай “Угадай  што за чай? ” прайшло у Нарацкай сельскай бібліятэцы.
Паболей піць –гэта пры прастудзе вам параіць любы ўрач. Пераконваць нікога ў гаючых уласцівасцях адвараў, настояў, упэўнена, нікога не трэба. Хутка надыдзе пара нарыхтоўкі зёлак. З гэтай мэтай і завіталі жанчыны аграгарадка Нарач у бібліятэку. Каб правільна нарыхтаваць і высушыць лекавыя расліны, больш даведацца аб іх гаючасці, на сустрэчу запрасілі вельмі дасведчанага чалавека, школьнага настаўніка біялогіі  Жанну  Яфімаўну Салаўёву. Жанна Яфімаўна расказала пра найбольш часта выкарыстоўваемыя травы, якімі карыстаюцца людзі. А яшчэ параіла, перш чым лячыцца зёлкамі, звярнуцца да доктара за кансультацыяй.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана дэгустацыі чаёў з зёлак. На стале было 4 чайнікі, патрэбна было пакаштаваць чай і адказаць якія травы ўваходзяць у пэўны збор.  Было на стале канешне і печыва, якое прынеслі жанчыны. Нават знакаміты баран, якога некалі пяклі на вяселлі.

Оставьте комментарий