У Баярскай бібліятэцы-клубе падрыхтавана выстава-прэзентацыя “Афганистан-страницы мужества”. Наведвальнікі могуць пазнаеміцца з біяграфіяй воінаў-інтэрнацыяналістаў, даведацца пра іх лёс пасля выканання воінскага абавязка. Многія з воінаў загінулі на афганскай зямлі. Бібліятэкар разказвала наведвальнікам пра подзвіг Мікалая Чэпіка, якому пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ад рук душманскай банды загінуў і Аляксандр Даніленка. Вельмі многія інтэрнацыяналісты страціўшы на вайне здароўе, у маладым узросце пайшлі з жыцця. Да іх ліку належыць і наш аднавясковец Віктар Швец. Памяць аб тых падзеях зноў і зноў нагадвае нам, як важна зберагаць мірнае неба, якое для нас адстаялі воіны.