Шаноўныя сябры!
ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка” запрашае прыняць удзел у сеткавым марафоне “Чытаем Максіма Танка разам”, прымеркаваным да дня нараджэння народнага паэта .
Умовы:
– да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя;
– удзельніку марафона неабходна выбраць верш Максіма Танка і запісаць відэасюжэт мастацкага чытання твора;
– размясціць відэасюжэт ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Instagram», «Одноклассники» з хэштэгам #ЧытаемМаксімаТанкаразам
або даслаць электронны адрас: myadellib@gmail.com
Неабходна пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, месца пражывання, месца вучобы/працы.
Тэрміны правядзення марафону: з 5 па 17 верасня 2023 года.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць відэа. Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электроны дыплом удзельніка сеткавага марафону .Аўтары самых арыгінальных відэа будуць узнагароджаны прызамі ад цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Спадзяемся на вашу зацікаўленнасць і актыўнасць!
#максімтанк#чытаеммаксіматанкаразам#сеткавымарафон#бібліятэкаМядзел#вершытанка#марафончытання