“Я не ведаю іншай старонкі”

У Баярскай бібліятэцы-клубе прайшла сустрэча-экспромт“Я не ведаю іншай старонкі” з Вячаславам Броска. Вячаслаў Мілецьевіч з’яўляецца членам народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”. Зараз пражывае ў курортным пасёлку Нарач,  але сам уражэнец вёскі Баяры і доўгі час жыў тут з сям’ёй.

Мясцовы паэт завітаў да землякоў  з новай кнігай”Ты не плач, перапёлка” , якая зусім нядаўна ўбачыла свет. Наведвальнікі бібліятэкі- клуба змаглі пазнаёміцца з кнігай, паслухаць вершы прысвечаныя вёсцы Баяры, Нарачы і іншыя… Вершы чытаў сам Вячаслаў Мілецьевіч, а таксама бібліятэкар. Атрымалася своеасаблівая прэзентацыя кнігі, дарэчы гэту кнігу аўтар падарыў бібліятэкару  як зямляк зямлячцы.

Сустрэча была нечаканай, але вельмі прыемнай.

Оставьте комментарий