Выстава-экскурс “Ёсць імёны і такія даты” праведзена ў Нарацкай сельскай бібліятэцы. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць шасцікласікаў з лёсамі дзяцей вайны і на прыкладзе іх мужнасці, гераізму выхоўваць у вучняў пачуццё патрыятызму. Дзеці даведаліся пра гераізм Марата Казея, дзяцей Міная Шмырова, Зіну Партнову, Валянціну Зенкіну, пра канцэнтрацыйны лагер смерці “Чырвоны бераг”. Закончылася мерапрыемства вершам Міколы Шабовіча “Нарачанскаму краю”.