Наведай кніжны дом
У Занарацкую бібліятэку завітала на экскурсію старэйшая група дзіцячага садка “Сунічка” аграгарадка Занарач. Маленькія наведвальнікі даведаліся пра бібліятэку і працу бібліятэкара, ім расказалі, як паводзіць сябе ў бібліятэцы, што рабіць, калі кніга захварэла. Дзеці шмат ведаюць казак, яны лёгка адгадвалі пытанні пра казачных герояў. З задавальненнем паглядзелі мультфільм …