Выхадныя у бібліятэцы
Шмат цікавых мерапрыемстваў правялі бібліятэкары раёна ў мінулыя выхадныя. Княгінінская сельская бібліятэка-клубе для дзяцей і падлеткаў у рамках аматарскага аб’яднання “Мастерская чудес” правяла майстар-клас “Пісанка-крашанка”. Дзеці з вялікім задавальненнем вучыліся распісваць яйкі. Работы атрымаліся арыгінальнымі, маляўнічымі і святочгымі. Баярская бібліятэка-клуб правяла віктарыну па казках Х.К.Андэрсэна“Вялікі казачнік”. Мерапрыемства прымеркавана да 220- годдзя з дня нараджэння пісьменніка. …