Нельга забыць…

 

 

 

 

 

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў бібліятэкар Лук’янавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба разам з дзецьмі наведала вязняў Вялікай Айчыннай вайны Кірылюк Ніну Іванаўну і Чарняўскага Генадзія Міхайлавіча. Ніна Іванаўна са слязьмі на вачах расказала  школьнікам, як трапіла ў палон да немцаў і што ёй прыйшлося перажыць у тыя страшныя гады.

Генадзій Міхайлавіч разам са сваімі бацькамі быў вывезены немцамі ў горад Любэк і выжываў там у канцлагеры “Брандэнбаўм”.  Перажыў страшныя гады ў голадзе і здзеках… Сення ён як ніхто іншы разумее сэнс слова “жыццё”, а ў нас яно сапраўды шчаслівае: сонейка свеціць і мірнае неба над галавой!

 

 

 

 

 

 

 

 

Оставьте комментарий