Баярская бібліятэка-клуб арганізавала рэтра- выставу навагодніх і калядных паштовак

Вось-вось да нас завітае свята, аднолькава доўгачаканае і любімае як дзецьмі так і дарослымі. Яшчэ зусім нядаўна сярод галоўных атрыбутаў яго была навагодняя віншавальная паштоўка. Сення мы ўсе больш шлем электронныя віртуальныя пажаданні ды выявы, а мілая, ад рукі напісаная паштоўка амаль знікла з нашага побыту. Баярская бібліятэка-клуб арганізавала рэтра- выставу навагодніх і калядных паштовак “І гэта ўсе навагодняя гісторыя”. Даўнія навагоднія малюнкі дазваляюць нам яскрава адчуць святочны настрой. Асаблівую цікавасць выстава вызвала ў юных наведвальнікаў. Праэкт Кацярыны Раждзественскай прапанаваў віншавальныя паштоўкі яшчэ дарэвалюцыйных часоў. Бібліятэкар разказала пра гісторыю узнікнення некаторых паштовак, напрыклад вядомага навагодняга мастака Уладзіміра Зарубіна, які пачынаў працу на кінастудыі “Саюз мультфільм”. Дзеці з цікавасцю разглядалі часопісы з матэрыялам пра паштоўкі і на выставе адшукалі такія ж паштоўкі, а таксама паспрабавалі самі намаляваць навагоднюю паштоўку. Паштоўкі-не проста яркія карцінкі з пацешнымі сюжэтамі, а найперш, частка гісторыі краіны і кожнай асобнай сям’і.

Оставьте комментарий