Навагоднія сюрпрызы прадаўжаюцца. Вельмі прыемна было чытачам Баярскай бібліятэкі-клуба Пашкевіч Вацлаве Тытусаўне і Купрэвіч Ганне Уладзіміраўне атрымаць падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая русь”. Жанчыны з’яўляюцца актыўнымі аматарамі кніжных старонак, яны не ўяўляюць свае жыццё без кнігі. Гэта добры прыклад для маладога пакалення.
