Баярская бібліятэка-клуб правяла хатнюю сустрэчу з воінам-інтэрнацыяналістам

Баярская бібліятэка-клуб правяла хатнюю сустрэчу з воінам-інтэрнацыяналістам Сіўчак Уладзімірам Васільевічам “Афганістан. Без права на забыццё”. Ужо стала добрай традыцыяй кожны год сустракацца з Уладзімірам Васільевічам. Зараз воін-афганец мае ўжо інваліднасць, таму жыццё ў асноўным абмяжоўваецца хатай і ўласным падворкам. З слязамі на вачах ён слухаў шчырыя словы віншавання, падзякі за выкананне інтэрнацыянальнага доўгу, пажаданне моцнага здароўя і мірнага неба над намі. Уладзімір Васільевіч падзяліўся скупымі ўспамінамі аб сваёй службе ў Афгане. Хвілінай маўчання аддалі дань павагі ўсім загінуўшым. Уладзімір Васільевіч выказаў падзяку кіраўніцтву нашай дзяржавы за правільную палітыку і выказаў упэўненнасць, што наша краіна і надалей застанецца міралюбівай і дружалюбнай. Былы афганец пажадаў усім міру і ладу ва ўсім. Ад імя бібліятэкі Уладзімір Васільевіч атрымаў паштоўку, падрыхтаваную ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Народныя матывы”, а таксама памятны сувенір.

Оставьте комментарий