Шаноўныя сябры!
З нагоды 700 -гадовага юбілея горада Мядзела запрашаем Вас далучыцца да віншавальнай эстафеты “Добраму гораду-добрыя словы”.
Для ўдзела неабходна запісаць віншавальнае відэа і размясціць яго ў сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #Добрамугорадудобрыясловы, або даслаць на нашу электронную пошту myadellib@gmail.com
Форма віншавання можа быць любой:паэтычнай, празаічнай, групавой або індывідуальнай, запісанай на беларускай або рускай мовах.
Аўтары самых арыгінальных відэа будуць узнагароджаны прызамі ад Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Танка.
Тэрміны правядзення віншавальнай эстафеты з 9 па 27 ліпеня.