Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. Але з гадамі ў абрадах нешта мяняецца, у розных мясцовасцях яны маюць свае асаблівасці. Вось аб гэтых асаблівасцях і вялі гутарку жыхаркі аграгарадка Нарач на мерапрыемстве, якое прайшло ў бібліятэцы пад назвай “Мая сям’я і вера”. Спачатку паслухалі ўрывак “Каляды” з “Новай зямлі” Я. Коласа, а затым кожны падзяліўся сваім досведам.
Адзначылі калядкі і ў Нарацкай пасялковай бібліятэцы. Сумесна з ЦКД правялi калядны вечар” Святое Ражство- радасць прынясло” На мерапрыемсва запрасiлi выхаванцаў ДЦРД. Мэта – народныя традыцыi , абрады i звычаi павiнны перадавацца з пакалення ў пакаленне. Каляды – галоунае i любiмае свята. Дзецi пазнаёмiлicя з кнiгамi, даведалicя пра калядоушчыкау i калядныя забавы. Удзельнікі мерапрыемства гулялi ў гульнi “Ты катись, снежок”, “Успей передать”, “Калядная зорка”.