Чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлыя ноткі”

У Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлыя ноткі”, якое прайшло ў выглядзе арт-знаемства  з каляндаром “МІНСКІЯ ВОКНЫ” мастачкі і пісьменніцы Аксаны Аракчэевай.  Каляндар з аўтографам мастачкі атрымала ў падарунак чытач бібліятэкі Вольга Лаўрыновіч. Яна і перадала гэты твор у бібліятэку на некаторы час, каб чытачы таксама далучыліся да мастацтва і больш змаглі даведацца пра творчасць А.Аракчэевай. А  затым кіраўнік аб’яднання Святлана Вапручкова правяла рэпетыцыю да наступнага мерапрыемства.

Оставьте комментарий