Папяровая медытацыя

 

 

 

Я цудоўны клопат маю-
Выцінанку выцінаю
І ў свой блізкі поспех веру,
Бо у руках маіх папера.
У Лук’ янавіцкай бібліятэцы -клубе ў рамках работы аматарскага аб’яднання “Юны кнігалюб” адбыўся майстар-клас “Паветраныя ўзоры”. Выцінанка або выразанка від народнай дэкаратыўна прыкладной творчасці, ці больш проста выраб ажурных узораў з белай ці каляровай паперы. У час мерапрыемства дзяўчынкі вельмі стараліся стварыць з паперы прыгажосць.Заняткі выцінанкай спрыяюць развіццю ў дзяцей уседлівасці, цярплівасці, акуратнасці, самастойнасці, адказнасці. Усе гэтыя якасці спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.
І вось што у дзяўчынак атрымалася!

Оставьте комментарий