Гістарычная экспедыцыя “Мой родны бераг васільковы” падрыхтавана для вучняў 11 класа Мядзельскай сярэдняй школы №2. Разам з бібліятэкарамі школьнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў мінулае і сучаснае нашага раёна, успомнілі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашых продкаў. Пазнаёмілся з дасягненнямі ў эканамічным і сацыяльным развіцці раёна на сучасным этапе
Вучні згадзіліся, што Мядзельшчына – адзін з самых маляўнічых куточкаў Беларусі, край блакітных азёр і запаведных лясоў.