Мы помнім, мы ганарымся…

 

 

 

 

 

 

 

15 лютага споўнілася 36 гадоў, як савецкія салдаты пакінулі тэрыторыю Дэмакратычнай  Рэспублікі Афганістан, але засталіся ўспаміны тых, хто прайшоў праз пяскі Афгана, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.  Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў бібліятэкі Мядзельскага раёна падрыхтавалі і правялі шэраг памятных мерапрыемстваў.

Баярская бібліятэка-клуб правяла сустрэчу з воінам-інтэрнацыяналістам Сіўчак Уладзімірам Васільевічам пад назвай “Из пламени Афганистана”. Уладзімір Васільевіч падзяліўся скупымі ўспамінамі. Падчас службы ён працаваў запраўшчыкам баявых верталётаў і самалётаў. Шмат чаго давялося пабачыць і перажыць. Страціў здароўе. Зараз мае інваліднасць, але радуецца міру ў нашай краіне і мудрай палітыцы кіраўніцтва. З павагай ад бібліятэкі У.В. Сіўчак атрымаў памятны сувенір з пажаданнямі здароўя і дабрабыту для ўсёй сям’і. Словы ўдзячнасці за праяўленую ўвагу чуліся ў адказ.

 

 

 

 

 

 

 

Таксама ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя выставы фотаздымкаў воінаў- інтэрнацыяналістаў Беларусі “Адвага, мужнасць і гонар”. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лук’янавіцкая бібліятэка-клуб правяла прэзентацыю выставы фотаздымкаў пад назвай “Имя твоё – Афганистан”.

 

 

 

 

 

 

 

Таксама для чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі і правялі інфармацыйную гадзіну “Афганистан: героизм и трагедия ХХ века”. Бібліятэкары пазнаёмілі рабят з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказалі пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як захлўвалі вернасць ваеннай прысязе.

 

Оставьте комментарий