Галоўны жаночы дзень

 

 

 

 

 

Гэтымі сонечнымі, вясновымі днямі, жанчыны прадаўжаюць прымаць віншаванні з нагоды Дня жанчын.

У Баярскай бібліятэцы-клубе прайшла святочная праграма“Спешим поздравить от души”. Гледачы, а ў асноўным гэта жанчыны, атрымалі ў падарунак букет, які ніколі не завяне,  які не выкінеш на сметнік. Гэты букет з песень, вершаў,  жартаў, гульняў. Ён надоўга застанецца ў памяці ўдзячных гледачоў. Падарылі яго самадзейныя артысты, удзельнікі фарміраванняў бібліятэкі- клуба. Святочны, вясновы настрой , яшчэ доўга будзе лунаць у сэрцах тых, хто наведаў гэта мерапрыемства.

 

 

 

 

 

 

Ну а  9 сакавіка бібліятэкар  правяла акцыю- віншаванне“Вясновыя матывы”. Віншаванне прымалі найбольш актыўныя чытачкі бібліятэкі- клуба і тыя жанчыны, якія карыстаюцца хатнім абслугоўваннем. Цёплыя словы, падарункі, зрабілі гэты дзень яшчэ больш цёплым і сонечным.

У Княгінінскай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мамин праздник самый лучший”, у час якой прагучала шмат цёплых слоў, вершаў і песень,  віншаванняў  з цудоўным вясновым святам, Днём Жанчын.
Мерапрыемства падрыхтавана ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Вясёлыя ноткі” пад кіраўніцтвам Святланы Вапручковай

Камароўская сельская бібліятэка-клуб падрыхтавала канцэртную праграму прысвечаную міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка пад назвай “Праздник весны и красоты”.

Оставьте комментарий