Наведай кніжны дом

 

 

 

 

 

 

 

У Занарацкую бібліятэку завітала на экскурсію  старэйшая група дзіцячага садка “Сунічка” аграгарадка Занарач.  Маленькія  наведвальнікі даведаліся пра бібліятэку і працу бібліятэкара, ім расказалі, як паводзіць сябе ў бібліятэцы, што рабіць, калі кніга захварэла. Дзеці  шмат ведаюць казак, яны лёгка адгадвалі пытанні пра казачных герояў. З задавальненнем паглядзелі мультфільм “Тры каты. Паход у бібліятэку”.  Напрыканцы экскурсіі дзеці паабяцалі прыйсці разам з бацькамі ў царства кніжных скарбаў.

 

Оставьте комментарий