“Маршрутамі турызма па роднаму краю”

Для школьнікаў аграгарадка Княгінінская сельская бібліятэка-клуб правяла прэс-інфармацыю “Маршрутамі турызма па роднаму краю”, выкарыстоўваючы падрыхтаваную прэзентацыю па гэтай тэме. Вучні завочна пазнаёміліся з унікальнымі мясцінамі і нашай краіны, а таксама ўспомнілі, якія  архітэктурныя помнікі і абеліскі знаходзяцца на тэрыторыі  нашага аграгарадка Княгінін.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў геаграфічнай віктарыне .

Оставьте комментарий