Княгінінскую сельскую бібліятэку-клуб наведалі выхаванцы дзіцячага садзіка. Для іх члены аматарскага аб’яднання “Мир сказок” паказалі лялечны спектакль “Каша из топора” і “Лёгкий хлеб” па матывах народных казак у апрацоўцы Алесі Емельянавай.
Затым супрацоўнікі бібліятэкі правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з выставамі, з дзіцячымі часопісамі і кнігамі.


