У Будславе адбылася прэм’ера п’есы «Трыбунал»

У Будслаўскім СДК увечары 22 лістапада адбылася прэм’ера п’есы «Трыбунал».  Пастаноўку падрыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Жывая кніга», што працуе пры Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы. Кіраўнік аб’яднання — Галіна Аксючыц.

“Тры пакаленні артыстаў на сцэне і тры пакаленні гледачоў у зале. І ўсіх закранула, усіх расчуліла пастаноўка. Шчырасць і імкненне да Прыгажосці не маюць узроставых абмежаванняў! Дзякуй вялікі!”. Такія водгукі гледачоў атрымалі артысты пасля спектакля.

 

Оставьте комментарий