Буйкаўская сельская бібліятэка

Буйкаўская сельская бібліятэка ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка” з 1 снежня запрашае ўсіх сваіх чытачоў здзейсніць незвычайную вандроўку на бібліяплане. Пад час бібліяпадарожжа “Кніга не ведае граніц і лакдаўнаў” можна завочна наведаць розныя краіны свету, пазнаёміцца з адметнасцю кожнай краіны, адкрыць для сябе новых аўтараў. Расклад бібліярэйсаў уражвае: “Буйкі-Масква”,  “Буйкі-Кіеў”,  “Буйкі-Парыж”,  “Буйкі-Пекін”,  “Буйкі-Мадрыд”,  “Буйкі-Дубаі”.  Запрашаем усіх жадаючых на борт бібліятэчнага транспартнага сродку.

Оставьте комментарий