гадзіна памяці, прысвечаная Міколу Шабовічу

У Баярскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна памяці, прысвечаная Міколу Шабовічу” Застануцца толькі на гады для цябе напісаныя вершы”. Бібліятэкар пазнаеміла наведвальнікаў з біяграфіяй паэта, прачытала некаторыя яго вершы. Вершы пранізаны непаўторнай любоўю да роднага краю, да сваей маці, да жанчыны, да жыцця. Праглядзелі відэа і праслухалі песню на яго верш “Бацькоўская зямля”. Аднафамілец Шабовіч Сяргей падзяліўся ўспамінамі маладосці, калі разам з Міколам Шабовічам гулялі, ездзілі ў суседнія вёскі на танцы. Прысутныя на мерапрыемстве былі ў захапленні ад непаўторнай прыгажосці мастацкага слова аўтара, якое ўжо ўвайшло ў гісторыю беларускай літаратуры і застанецца назаўжды.

Оставьте комментарий