“Подзвіг ваш, мы будзем памятаць вечна!”

У Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятычнага выхавання “Подзвіг ваш, мы будзем памятаць вечна!” Мэтай мерапрыемства з’яўляецца паглыбленне ведаў вучняў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, абуджэнне цікавасці да гістарычных падзей Бацькаўшчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў, павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У бібліятэцы аформлена выстава “Парад бессмяротнай славы”, на якой прадстаўлены партрэты ветэранаў-землякоў, а таксама матэрыялы пра іх шлях да Перамогі. А таксама разгорнутая кніжная выстава “Нам жыць і памятаць”. Адбылася прэзентацыя гэтых выстаў. Вучням прапанаваны для чытання кнігі ваеннай тэматыкі. Успомнілі піянераў-герояў і іх подзвігі. Падзяліліся успамінамі пра сваіх продкаў, якім давялося перажыць жудасныя ваенныя падзеі, дзеці прачыталі вершы беларускіх паэтаў пра вайну.

 

Оставьте комментарий