акцыя “Будзе ў сям’і лад, калі кнізе рад”

У Баярскай бібліятэцы-клубе Мядзельскага раена прайшла акцыя “Будзе ў сям’і лад, калі кнізе рад”. Была яна прымеркавана да Дня сям’і. У акцыі ў падтрымку сямейнага чытання прымалі ўдзел і дарослыя і дзеці. Бібліятэкар дапамагала выбраць кнігі для чытання ўсей сям’ей, знаеміла з новай літаратурай, матэрыяламі ў дапамогу выхаванню чытаючага чалавека. Увазе чытачоў старэйшага пакалення была прадстаўлена выстава-рэкамендацыя “Калейдоскоп художественных новинок”, для дзяцей – “В детстве так бывает – там сказки оживают”. Асаблівую цікавасць выклікала рэтра-выстава “Яны прыйшлі з далекага дзяцінства”. Кнігі 70-тых, 80-тых гадоў уразілі яркім афармленнем, сярод іх есць кнігі з рухомымі фігуркамі персанажаў. Самай старэйшай кнізе 48 год, але ўсе яны яшчэ ў добрым стане. Бацькам цікава было наноў убачыць кнігі свайго дзяцінства, яны з радасцю ўсклікалі -“У мяне была такая кніга”. Цікавасць таксама выклікала і “Дерево читательских предпочтений”, на галінках якога кожны жадаючы мог пакінуць маленькую “кніжачку” з назвай сваей любімай кнігі дзяцінства. Хутка ўсе дрэва пакрылася зяленымі (кнігі дарослых) і ружовымі (дзіцячыя творы) “кніжкамі-лістамі”. Чароўны куфэрак падрыхтаваў для ўдзельнікаў акцыі салодкія пачастункі. Акцыя праходзіла ў цеплай, спакойнай і ўтульнай атмасферы. І дзеці і бацькі выказалі сваю ўдзячнасць бібліятэкару за выдатна праведзены час.

 

Оставьте комментарий